Пошук

Мапа сайта

Наша місія

Мэты і задачы

Асноўнай мэтай Праграмы з'яўляецца вылучэнне фінансавых рэсурсаў суб'ектам малога бізнэсу шляхам забеспячэння доступу да крэдытаў беларускіх камерцыйных банкаў.

Асноўныя кірункі дзейнасці Праграмы:

  • укараненне тэхналогіі крэдытавання;
  • будова эфектыўных арганізацыйных структураў у банках-удзельніках;
  • навучанне крэдытных экспертаў;
  • распрацоўка ды ўкараненне новых крэдытных прадуктаў.

На першым этапе развіцця Праграмы галоўнай мэтай было ўкараненне тэхналогіі ды стварэнне эфектыўна функцыянуючых аддзелаў мікракрэдытавання ў банках-удзельніках шляхам кансультавання ды навучання персаналу. Цяпер аддзелы паспяхова функцыянуюць, банкі паступова адчыняюць аналагічныя аддзелы ў рэгіёнах. Таму сёння ПМКБ бярэ за сваю мэту забеспячэнне доступу да крэдытных рэсурсаў банкаў найдрабнейшым прадпрымальнікам, якія працуюць у аддаленых раёнах, а таксама спрыянне ва ўзмацненні канкурэнцыі ў галіне іх прыцягнення.

 

Прынцыпы працы

Асноўны прынцып працы Праграмы - усталяваць гарманічныя і давяральныя стасункі паміж кліентамі і банкамі. Шмат кліентаў Праграмы - індывідуальныя прадпрымальнікі, якія раней у сваёй працы не сутыкаліся з банкам. Тым часам многія кліенты, якія атрымалі крэдыт па Праграме, звяртаюцца ў банк зноў. Прычым не толькі па крэдыт, але і па іншыя банкаўскія прадукты. Праграма, такім чынам, забяспечвае якасны прадукт і высокі ўзровень абслугоўвання і адначасова "гадуе" кліента для банка.

 

Схема працы з банкамі-ўдзельнікамі

Вылучэнне тэхнічнай дапамогі кансультанта ПМКБ, як правіла, будуецца наступным чынам.

На пачатковым этапе супрацы з банкам упаўнаважаны кансультант ПМКБ у шчыльным супрацоўніцтве з кіраўніцтвам банка выпрацоўвае план мерапрыемстваў па развіцці працэдуры мікракрэдытавання ў банку. Ён удзельнічае ў адборы ды навучанні персанала, распрацоўцы ды ўкараненні новых прадуктаў, арганізацыі працы аддзелаў на месцах, арганізацыі працоўнага працэсу, распрацоўцы стандартаў крэдытавання ды ўнутраных інструкцый і палажэнняў банка.

На наступным этапе ён каардынуе дзейнасць аддзела, выконвае кансультацыйныя функцыі па бягучай працы, кантралюе працэс навучання крэдытных экспертаў ды, як правіла, першы час знаходзіцца ў складзе крэдытнага камітэту па прыняцці рашэнняў аб вылучэнні крэдытаў.

Калі банк гатовы да самастойнай працы, кансультант паступова перадае адміністрацыйныя функцыі персаналу банка, скарачае свой удзел у бягучым працэсе крэдытавання ды дэлегуе паўнамоцтвы па зацверджанні крэдытаў у межах пэўных лімітаў супрацоўнікам банка. На гэтым этапе асноўная ўвага надаецца навучанню рэгіянальнага персаналу ды кансультацыйнай дапамозе пры адкрыцці новых аддзелаў мікракрэдытавання ў рэгіёнах, у іншых філіялах банка, а таксама працы па суправаджэнні ды маніторынгу крэдытнага партфелю Праграмы, дапрацоўцы і дасканаленню крэдытных працэдураў, укараненню новых прадуктаў. Затым кансультант ажыццяўляе падрыхтоўку персаналу банка да самастойнага выканання ўсіх вышэйпералічаных функцый, пасля чаго актыўная кансультацыйная дапамога банку сканчаецца.