Пошук

Мапа сайта

Сардэчна запрашаем далучыцца да Праграмы мікракрэдытавання Беларусі!

Праграма мікракрэдытавання Беларусі (ПМКБ) Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) паспяхова працавала ў Беларусі з 2001 па 2013 гг. Праграма фiнансавалась Еўрапейскiм Саюзам ў рамках Еўрапейскага Iнвестыцыйнага фонда суседства.

                                                    

Асноўнай мэтай Праграмы было забяспечыць доступ да крэдытных рэсурсаў кожнаму суб'екту малога і сярэдняга бізнэсу і такім чынам спрыяць яго развіццю ў Беларусі. Рэалізацыя гэтай канцэпцыі ажыццяўлялась праз вылучэнне фінансавых рэсурсаў Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця беларускім камерцыйным банкам, а таксама забеспячэнне кансультацыйнай дапамогай, скіраванай на стварэнне ў банкаў-удзельнікаў Праграмы эфектыўных працэдураў у галіне мікракрэдытавання і пабудова эфектыўных структураў крэдытавання малога і сярэдняга бізнэсу.

За час работы Праграмы ў Беларусі ў Праграме удзельнічалі наступныя банки: ААТ «Белгазпрамбанк», ЗАТ «МТБанк», ААТ «Прыорбанк», ЗАТ «АКБ «Белрасбанк», ЗАТ «Акцыянерны банк рэканверсіі і развіцця» («РРБ-Банк»), Закрытае акцыянернае таварыства «Беларускі Банк Малага Бізнесу», ААТ "Банк БелВЭБ" і ААТ "БПС-Сбербанк".  

Ад пачатку дзеяння Праграмы выдадзена 37 313 крэдытаў агульным коштам 837 мільёнаў даляраў ЗША.

Праграма скончыла сваю работу 31 студзеня 2013 г.